“Грамадзства фэйсбуку” застаецца ў фэйсбуку?
Maksim Viniarski
 Ну, вось і прайшоў шосты дзень працэсу над Эдуардам Пальчысам. Закрытага працэсу. Шэсць дзён да будынку Мінгарсуду прыходзяць тыя, каму “не ўсяроўна”. Прыходзяць, каб падтрымаць чалавека, якога судзяць за адно – за тое, што ен пісаў у інтэрнэце. І толькі. Хаця не, не толькі за тое, што ён пісаў, яшчэ і за тое, што яго чыталі. Вы чыталі. Чыталі вы, а на лаве падсудных сядзіць ён. 
 Дзень за днём я назіраю, як чытаюць, лайкаюць і каменцяць “навіны” з-пад “суду”. І можа скласціся ўражанне, што гэта ўсе - не ўсур’ёз, зашкальвае нейкая віртуальнасць таго, што адбываецца. Але за ўсім гэтым – рэальнасць: сапраўдныя краты, кайданкі, канвой. І сапраўдны тэрмін, у лепшым выпадку (як у Паліенкі) той, што ён “адбывае” зараз, у горшым - хто ведае… 
 Але адно я ведаю дакладна: у кожным дні, што Эдуард правеў за кратамі, ёсць віна тых, хто чытаў яго, лайкаў, каменціў, спрачаўся… і не прыйшоў. Не “развіртуаліўся” нават на адзін раз. 
 На мінулых выходных амаль тысяча беларусаў (а можа, і больш) знайшла прынамсі дзве гадзіны, каб на экране кінатэатру паназіраць, як Уільям Уілберфорс змагаецца за забарону рабства ў Брытанскай імперыі. Але не больш за тры дзесяткі цягам двух тыдняў знайшлі час і моц, каб запатрабаваць свабоды для Эдуарда Пальчыса. 
 Заўтра зноў будзе суд, зноў будзе магчымасць згадаць пра тое, што такое свабода, і пра таго, каго судзяць за наша “права чытаць”. Згадаць, што вы не толькі “грамадзства фэйсбуку”, але яшчэ і грамадзяне нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. І прыйсці да суду, калі вам - не ўсяроўна. 
Пачатак працэсу 10:00, адрэса вул. Дуніна-Марцінкевіча д.1 #FreeJohnSilver
Алена Ждановіч
добра, Макс, ну прыйду я, міліцыянты складуць шчэ адзін пратакол..колькі мне пенсій потым аддаваць той штаф?...мала таго, мяне ж шчэ з дома пагоняць за гэта. Я вельмі ўдзячна тым хто там стаіць, але ж карміць хеўру я таксама ня хочу...
Dziyana Seradzjuk
Можна прыйсці і не атрымаць пратакол. Прынамсі, мне так пашчасціла.
Алена Ждановіч
А можна і атрымаць..
Dziyana Seradzjuk
А можна прайсці па вуліцы, і на галаву цэгла ўпадзе. А можа і не ўпадзе.
Рэч, якая аб'ядноўвае людзей, што кожны дзень прыходзяць пад сцены суда - сумленне. І больш нічога не важна. Бо законы сумлення (=Бога) вышэйшыя за чалавечыя.
Алена Ждановіч
Нешта ня шмат людзей з сумленьнем мы там бачым...
Пятро Пятроў
Максим , а что или кто даёт вам право судить людей ?
Alena Salauyova
Пратаколы складаюць толькі на тых. хто трымае сцяг, або плакат. І толькі на пачатку акцыі. Я прыходзіла пазней на паўтары гадзіны, крычала на ўсю моц. Я галасістая, люблю крычаць хорам.
Алена Ждановіч
Зараз пойдзеш?
Alena Salauyova
Я сёння ўжо была. Трэба адпачыць.
Alena Salauyova
А можа і пайду.
Алена Ждановіч
Я збіраюся, пайшлі
Alena Salauyova
@[100004791550678:2048:Алена Ждановіч] Пайду!
Алена Ждановіч
Да сустрэчы!
Alena Salauyova
сустэнемся! Жыве Беларусь!