🥳Белкартаграфія выдаcць насценную палітычную карту свету па-беларуску для ўсіх, а не толькі для школьнікаў? Магчыма. 🦹♂️ Вось што мы можам зрабіць, каб карта выйшла. Мы неяк прывыклі ўжо мысліць маштабамі ўсяго свету. Адпачываць 🏝 у Турцыі ці ў Егіпце. Сачыць за падзеямі ў Сірыі і Арменіі. Зайздросціць на мінімальныя заробкі 👨💼 ў Швейцарыі. Але ў нас дагэтуль ☠️ няма ☠️насценнай карты свету па-беларуску. Не, фармальна яна ёсць: у кожнай школе, у якой маюць у ёй патрэбу. Для адгаворкі гэтага досыць, а для карыстання? Пытанне рытарычнае. Падрабязнасці ніжэй. Але калі насценная палітычная карта свету патрэбна - падабайце і дзяліцеся допісам проста зараз. 👍❤️📢 Больш рэакцый - больш шанцаў. 👇👇👇 Шмат год беларускамоўныя бамбяць Белкартаграфію - самае буйное (калі не сказаць адзінае) картаграфічнае выдавецтва краіны - скаргамі, пажаданнямі і прапановамі рабіць больш прадукцыі па-беларуску. Шмат год Белкартаграфія адказвае: выдаем тое і тое, уводзім беларускую там і там. І, што важна, сапраўды ўводзіць і выдае: яркі прыклад - беларускамоўны “Вялікі гістарычны атлас”, які сёлета атрымаў Гран-пры. Сёлета мы звярнуліся да выдавецтва з пытаннем, што трэба, каб выйшла яшчэ і насценная палітычная карта свету. І атрымалі цалкам рацыянальны адказ. Паліграфія - гэта тыраж. Не 50 і не 100 асобнікаў, а мінімум 1000. І калі можна спадзявацца на больш-менш адпаведны попыт - карта будзе выпушчана. Белкартаграфія зрабіла нам прапанову. Яны гатовы паверыць у беларускамоўны рынак і выпусціць 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 карт мы знойдзем заказчыка. 3000 асобнікаў - аптымальны тыраж, які дазваляе выйсці на канкурэнтны (з рускамоўнай картай) кошт: 3-4 рублі. Навошта звяртацца да Белкартаграфіі, калі ў нас будзе заказчык? Ці не разумней заказчыку самаму выпусціць карту? 1️⃣ Белкартаграфія гэта а) зробіць б) зробіць нядорага. 2️⃣ Карта будзе прадавацца там жа, дзе прадаюцца астатнія карты, а значыць чалавеку, які прыйшоў па карту, будзе выбар, а не задача адшукаць. 3️⃣ Белкартаграфія мае наладжаныя стасункі з гандлёвай сеткай. Карта зможа трапіць ува ўсе кніжныя крамы Беларусі. Насценная карта - гэта яшчэ і праблема з транспарціроўкай, якую Белкартаграфія для сябе ўжо вырашыла. Можна і іначай. Але найбліжэй да мэты - так. 🍒 Наша суполка не мае ў гэтым праекце ніякага фінансавага профіта, таму дазволім сабе некалькі зваротаў. Шаноўная прэса, ад вас просім данесці інфармацыю: гэта ж цудоўная навіна, праўда? «Наша Ніва» - першая беларуская газета Onliner Белорусский портал TUT.BY Новы Час/ Novy Čas charter97.org Радыё Свабода Паважаныя ўласнікі крамаў і дробнага бізнеса, карта свету па-беларуску - выдатны тавар, які ўпрыгожыць ваш асартымент. Перадзамоўце колькі карт для продажу або паабяцайце ўзяць на рэалізацыю. Невялікі прыбытак, але вялікая справа для Беларусі. LSTR Adzieńnie symbal.by Cudoǔnia МОЙ МОДНЫ КУТ Тэхналогія Выдавецтва «Кнігазбор» Выдавецтва "Янушкевіч" Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by *** Пэўнасці, што мы набярэм замоў на 1000 карт, няма. Мы можам сабраць тысячу рэакцыі, але ці многія з тых, хто адрэагуе, купяць карту? Дык ці патрэбна Беларусі насценная карта свету па-беларуску? #imagoby #карцінкізгісторыяй #картасвету #карта