Сення ў 11.30 былі затрыманыя сябры прэзідыума Нацыянальнай Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. ОМОН забраў іх проста падчас сустрэчы з працоўнымі Мінскага трактарнага заводу і звёз у аўтазаку ў невядомым кірунку. Патлумачана гэта было меркаванай арганізацыяй незаконнага масавага мерапрыемства. Пасля гэтага фактычна нічога невядома пра месцазнаходжанне Вольгі і Сяргея. Адваката Вольгі Кавальковай проста не пускаюць да яе. Сілавікі ўвесь час дэзынфармуюць блізкіх і адкаваката Вольгі, заяўляючы, што Кавалькова то знаходзіцца ў РУУС Партызанскага раёну, то мусіць быць адпраўленая ў суд. Цяпер увогуле паведамляецца, што яна знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Есць апасенне, Вольгу Кавалькову дагэтуль утрымліваць у РУУС з мэтай аказання ціску. Само затрыманне і далейшыя дзеянні сілавікоў з’яўляюцца абсалютна незаконнымі. Патрабуем неадкладна вызваліць Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага і спыніць любы пераслед па палітычных прычынах!